“ПАЛЯКІ ВЫСТАВІЛІ СВОЙ РАХУНАК”

22 чэрвеня 2007 г. Нідэрляндская газэта “De Telegraaf” піша пра контрнаступ Польшчы на дыпляматычным фронце. Польская дэлегацыя на канстытуцыйных перамовах у Эўразьвязе выдала сваю аргумэнтацыю. Палякі заявілі, што патрабуюць большых паўнамоцтваў пры вырашэньні справаў і галасаваньні ў Эўразьвязе. Калі б не нямецкая акупацыя ў 1939-45 гг., то насельніцтва краіны мела б сёньня не 38, а 66 мільёнаў людзей. 6,5 мільёнаў палякаў (чвэрць тадышняга насельніцтва краіны) былі зьнішчаны нямецкімі акупантамі.

Наш камэнтар: На істэрычныя, хамскія і пагрозьлівыя крыкі з нямецкага Бундэстагу (мы пісалі пра гэта на старонцы pbpf.org) палякі выставілі свой рахунак. Яны нагадалі расперазаным немцам пра іхную рэпутацыю ў найноўшай эўрапейскай гісторыі і параілі больш не надрывацца пагрозьлівымі крыкамі. Так і трэба рабіць паўсюль, дзе гансвікі, фрыкі, утыцапфы і рары пачынаюць цынічна куражыцца і хаміць, дзе гэтыя хаўрусьнікі маскоўскага рэйху заяўляюць пра ліквідацыю Беларускай Дзяржавы.

Валеры Буйвал