“ЯНЫ НЕ ПЫТАЮЦЦА ПРА ЯГО МІНУЎШЧЫНУ”.
23 чэрвеня 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” паведамляе з Славаччыны. Тамака прынята рашэньне адкрыць доступ усіх грамадзянаў да індывідуальных папак з іхнымі справамі ў архівах былых спэцслужбаў камуністычнай Чэхаславаччыны. Цяпер можна без абмежаваньняў пазнаёміцца з дзейнасьцю стукачоў і гэбэшнікаў, якія распрацоўвалі цябе і тваю сямью, ламалі тваё жыцьцё і душылі ўвесь народ. Журналісты ў сувязі з гэтай падзеяй зьвярнуліся да Ф. Будавары, былога нам. начальніка камуністычнай контрвыведкі ЧССР. Ён жыве на правінцыі і сказаў, што не баіцца новых адкрыцьцяў. Сказаў: “Я працую юрыстам у амэрыканскай фірме. А яны не пытаюцца пра маю мінуўшчыну”.
Наш камэнтар: Пасьля ліквідацыі акупацыйнага рэжыму беларусы таксама атрымаюць магчымасьць рабіць адкрыцьці ў архівах. Тады амэрыканцы можа і не спытаюць гэбэшнікаў і стукачоў пра іхную мінуўшчыну. А вось беларускі народ абавязкава спытаецца.
Юрка Марозаў