“НА ПОЎНЫМ СУР'ЁЗЕ”
22-23 чэрвеня Радыё Свабода на поўным сур'ёзе распавядае пра дыпляматычную дзейнасьць вядомага менскага жырыноўца. С. Гайдукевіч доўга хадзіў у дэмакратах (з падачы “незалежных” СМІ), галасаваў і атрымоўваў гранты ў клюбе “аб'яднанай апазыцыі”, што напружана функцыянаваў пад кіраўніцтвам незабыўнага Ганса Віка ў нямецкім цэнтры IBB на ўскраіне Менску. Потым ён пару разоў выстаўляўся на прэзыдэнцкіх выбарах у амплуа апазыцыянэра і першым віншаваў Лукашэнку з “джэнтэльмэнскай перамогай”. Антыбеларускі рэжым урэшце ацаніў і ўзяў на службу “апазыцыянэра”. Гайдукевіч цяпер ходзіць у спэцпрадстаўніках міністэрства замежных справаў РБ. У Рыме ён сустрэўся з некаторымі начальнікамі Эўразьвязу, казаў ім, што на Беларусі пануе дэмакратыя, няма палітзьняволеных. Эўраначальнікі ківалі галовамі і выказвалі задавальненьне ды прасілі, каб рэжым “хаця б зрабіў якія першыя крокі да дэмакратыі...” (цытуем эўраітальянца Рыгоні). Якая гнюснасьць з абодвух бакоў.
Янка Базыль