ОРДЭН ПРАВАКАТАРУ
19 чэрвеня 2007 г. Нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung” прысьвяціла вялікі артыкул з фотаздамкамі 60-годдзю Салмана Рушдзі. На фота Салман сьмяецца і задаволены сабой. На іншых фота паказаны сцэны пагромаў. У 1988 г. пісьменьнік пакістанскага паходжаньня Рушдзі апублікаваў у Брытаніі раман “Сатаніснкія вершы”, у якім пакпіў з прарока Мухамэда і ісламскіх каштоўнасьцяў. Духоўны лідэр Ірана аятала Хамэйні тады абвясьціў на яго “фатву” (ісламскі праклён-анафэму). У многіх краінах разгарнуліся шматтысячныя маніфэстацыі пратэсту мусульманаў, пагромы, былі забіты дзесяткі людзей. З тае пары Рушдзі жыве пад аховай брытанскіх спэцслужбаў і атрымаў некалькі прэміяў.
Наш камэнтар: А сёньня атрымаў нават брытанскі ордэн з рук каралевы Альжбэты. Ордэн за што? Можа за ўмацаваньне дружбы і талерантнасьці паміж народамі? Пісьменьнік выступіў у ролі правакатара дзеля таго, каб “засьвяціцца” у літаратуры. І “засьвяціўся”. Правакацыя ўдалася, шум быў вялікі і шмат крыві. Заходні сьвет зрабіў з яго “знамя прав человека”. Бо ў заходнім сьвеце даўно ўжо стала модным аплёўваць хрысьціянскія каштоўнасьці, зьдзеквацца з Хрыста, Мадонны, апосталаў і сьвятых — з усяго сьвятога свайго і чужога. Гэта, аказваецца, і ёсьць “правы чалавека”. Дагэтуль афіцыйна ня высьветлена, хто стаяў за гнюсным учынкам малавядомага тады літаратара. Пра гэта так і не здагадаліся дагэтуль брытанцы. А калі б яны здагадаліся сваечасова, яшчэ ў 1988 г., то не было б ні выбухаў у лёнданскім мэтро, ні атамнай атакі ў цэнтры Лёндана (забойства А. Літвіненкі). Можа быць нават брытанцы спынілі б сьцяканьне ў Брытанію цемры расейскіх крывавых алігархаў і мафіёзаў. Але да іх гэта ўсё не дайшло дагэтуль. Яны ўслаўляюць правакатара Рушдзі...
Юрка Марозаў