ПЕРАМОГА ЛУБЯНКІ НА ДЫПЛЯМАТЫЧНЫМ ФРОНЦЕ

19 чэрвеня 2007 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” паведамляе пра апошняе рашэньне структуры ААН. Камісія ААН па нагляду за правамі чалавека прыняла рашэньне вывесьці Кубу і Беларусь са сьпісу краінаў, якія “патрабуюць асаблівай увагі ў справах правоў чалавека”.

Наш камэнтар: Шэраг СМІ дае інфармацыю, што гэтае рашэньне было прынята пад націскам і ўплывам Расеі. Вось так — на Кубе і ў Беларусі няма прыкметных парушэньняў правоў. Паводле аанаўскіх чыноўнікаў (вядомых сваёй карупцыяй) у Беларусі не зьнішчаецца нацыянальная культура і мова, не адбываецца фашызацыя палітычнага рэжыму і г.д. Лубянка сьвяткуе яшчэ адну перамогу на дыпляматычным фронце. Расейскія нафтамільярды працуюць надалей.

***

19 чэрвеня. Латвійская газэта “Diena” піша пра чарговае кітайскае злачынства ў Цібэце. Паліцыя разбурыла нядаўна створаную вялізную скульптуру Будды ў старажытным кляштары ў акупаваным Цібэце. Улады патлумачылі, што “статуя была ўсталявана незаконна”.

Наш камэнтар: Разам з Кубай і Беларусяй “няма праблем з дэмакратыяй” таксама і ў Цібэце. “Цібэтцы самы вінаваты — незаконна моляцца ў камуністычным Кітаі” — так лічаць прадажныя міжнародныя чыноўнікі, рыхтуючы ў чырвоным Пэкіне чарговыя Алімпійскія Гульні (сымвал сяброўства і міру).

Валеры Буйвал