ПАДЗЕІ Ў ПАЛЕСТЫНЕ
20 чэрвеня 2007 г. Нідэрляндская газэта “Algemeen Dagblad” піша пра драму мірных жыхароў зоны братазабойчага канфлікту ў Палестыне. На памежным пераходзе палестынскай аўтаноміі у Эрэзе сабраліся сотні уцекачоў, многія з іх паранены. Яны ня маюць лекаў, ежы і вады.
Наш камэнтар: БТ даволі бадзёра паведаміла пра падзеі ў Палестыне, не забылася нават згадаць, што там жывуць (а цяпер спрабуюць выратавацца з зоны баёў) дзесяткі беларускіх грамадзянаў. Прыглажаны дыктар зачытаў з паперкі, што беларусамі будуць апекавацца расейскія дыпляматы і выратавальныя службы, а таксама ўкраінцы. Рэжым нават не сароміцца: паведамляе пра тое, што спакойна кідае на волю лёсу і чужую ласку нашых суайчыньнікаў (сярод іх большасьць — жанчыны і дзеці). Паўтараецца ганебная гісторыя мінулага лета, калі падчас лівана-ізраільскай вайны антыбеларускі рэжым кінуў у бядзе нашых суграмадзянаў (іх ратавалі ўкраінцы). Вось такая лукашысцка-прамаскоўская “родіна-мать” з тварам латэрэйнай шулеркі Н. Пяткевіч з яе маналёгамі пра гуманізм рэжыму.
Янка Базыль