КНІГІ І ЧАСОПІСЫ НА ЎПРАВЕ БЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА ФРОНТУ “АДРАДЖЭНЬНЕ”

У памяшканьні Управы Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ можна пазнаёміцца з кнігамі паэзіі і фотамастацтва, а таксама з выданьнямі па гісторыі і культуры аўтарства Зянона Пазьняка. Увазе наведвальнікаў прапануюцца таксама часопісы і матар'ялы Партыі БНФ.

Адрас Управы: Менск, пр. Скарыны (цяпер — “Незавісімості”), дом 133, кв. 147 (першы паверх). Ст. мэтро “Усход”. Управа працуе штодня, акрамя суботы і нядзелі з 16:00 да 20:00. Запрашаем.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

4 чэрвеня 2007 г.