А ПРЫ ЧЫМ ТУТ БЕЛАРУСКІ НАРОД?
Радыё Свабода зьмясьціла гэтакую інфапмацыю:
“Паводле афіцыйных беларускіх паведамленьняў кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства Сяргей Мартынаў накіраваў у Брусэль ліст, дзе прапаноўвае пачаць перамоўны працэс пра ўзаемныя паездкі грамадзянаў Беларусі й Эўразьвязу, а таксама ўрэгуляваць пытаньне зь візамі.
Як вынікае з гэтага ліста, беларускі бок істотна спрасьціў візавыя фармальнасьці для ўезду эўрапейцаў у Беларусь. У сваю чаргу, Эўразьвяз ад пачатку году павялічыў кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў да 60 эўра.
Беларускія грамадзяне таксама скардзяцца на тое, што ім апошнім часам адмаўляюць у візах, адзначана ў лісьце кіраўніка беларускага МЗС.
Як сказала “Свабодзе” Хрысьціна Гоман, прэсавы сакратар эўракамісара Фэрэра-Вальднэр, візавае пытаньне таксама было на парадку дня перамоваў:
“Пытаньне ўзаемных паездках і візавых фармальнасьцяў — частка нашага супрацоўніцтва, бо мы спадзяемся на гэта, на ўдзел Беларусі ў эўрапейскай палітыцы суседзтва. Калі беларускі бок падасьць нам сапраўдныя сыгналы, што сьведчылі б аб прагрэсе ў галіне дэмакратызацыі, мы будзем дэталёва абмяркоўваць гэтыя пытаньні”, — сказала брусэльская Фэрэра-Вальднер
-інфа-