СПРАВЫ НА ЎКРАІНЕ

2 чэрвеня 2007 г. Славацкая газэта “Pravda” піша, што парлямант Украіны прыняў законы, якія распісваюць правядзеньне датэрміновых парляманцкіх выбараў ва Украіне ўвосень сёлета.

Наш камэнтар: Пра гэта паведамляюць многія СМІ розных краінаў. Часьцей за ўсё яны публікуюць партрэт прэм'ера Януковіча і пішуць пра “вырашэньне палітычнага крызісу”. А на самай справе трэба пісаць пра канчатковы правал маскоўскай спробы антыўкраінскага путчу. Успомнім, што прэзыдэнт Юшчанка легітымным чынам распусьціў Вярхоўную Раду (поўную януковічцаў) на пачатку красавіка сёлета. На працягу двух месяцаў антыўкраінскія сілы пагражалі, крычалі і абяцалі “стоять до конца”. Украінскае грамадзтва сачыла за падзеямі, але працягвала працу на сваіх працоўных месцах. Дзяржаўныя ўкраінскія структуры: адміністрацыя, армія, паліцыя, спэцслужбы — выконвалі свае абавязкі, стрымліваючы антыўкраінскія колы. Менавіта ў гэтым і заключаўся згаданы крызіс (а не ў супрацьстаяньні Юшчанка — Януковіч, як падавалі расейскія і шэраг іншых камэнтатараў). Вось і ўсё. Зрабілі так, як патрабаваў у адпаведнасьці з Канстытуцыяй легітымны прэзыдэнт краіны. Адбіта яшчэ адна атака варожай імпэрыі, якая дзейнічала рукамі сваіх мясцовых (добра аплочаных) наймітаў у Вярхоўнай Радзе.

Юрка Марозаў