БЕЛАРУСЫ, РЫХТУЙЦЕСЯ Ў РУСКІЯ “ЛАГЕРЯ”
Яны зьбіраюцца заганяць беларускую моладзь “в лагеря”. 28 траўня СМІ растыражавалі праграмны выступ вайсковага начальніка з доўгай тытулатурай. Начальнік аддзяленьня маральна-палітычнага забесьпячэньня галоўнага ўпраўленьня ідэалагічнай працы мінабароны Рэспублікі Беларусь Счастный агучыў праграму “военно-патріотіческого воспітанія трудной молодёжі”. Пры чым, ён падкрэсьліў, што прыярытэтам у “васпітаніі” будуць не непаўнагадовыя злодзеі, алкаголікі і хуліганы, а “те, которые носят бело-красно-белые значкі”. Тыя, як заявіў генэрал, хто маніфэставаў на плошчы ў Менску ў сакавіку 2006 г. і ўдзельнічаў у дэманстрацыях. Счастный будзе зьбіраць іх у “военно-патріотіческіе лагеря і учіть государственной ідеологіі”. Падлеткаў будуць бясплатна вадзіць па “лініі Сталіна”, а адстаўныя маразматыкі-сталіністы будуць чытаць ім лекцыі “о велікой Родіне”. Генэральскае мурло патлумачыла прычыны і мэты міністэрскай ініцыятывы: “Эті подросткі готовы за какую-то валюту продать родіну. Іх нужно забрать с уліц, чтобы сделать із ніх граждан і патріотов”. Чаго “патріотов”? Зразумела, што не Бацькаўшчыны-Беларусі, а монстра са сталіцай у Маскве.
Замітусілася фашыстоўская маскоўская кодла. Гэта ёсьць змрочны знак-папярэджаньне. Калі беларусы не пазбавяцца ад нэасталінскага рэжыму і ягоных антыбеларускіх начальнікаў і генэралаў, то сапраўды беларускую моладзь загоняць у сталінскія лягеры сьмерці.
Янка Базыль