“ІСЬЦІННЫ” ФАШЫЗМ

Нават маскоўская міліцыя і пракуратура слухаюць яго з разьзяўленым ротам. 18-гадовы “русскій парень” Артур Рыно ужо каторы дзень распавядае ў падрабязнасьцях пра тое, як ён з сябрам Скачэўскім забіў у Маскве 37 чалавек. На працягу некалькіх месяцаў “русскіе патрыёты” нападалі на людзей “нярускай” зьнешнасьці і забівалі іх нажамі. Пры гэтым яны ператваралі твары сваіх ахвяраў у крывавую масу, каб іх нельга было апазнаць. Многія “дорогіе москвічі” былі сьведкамі гэтых злачынстваў, але ўсё хуценька сыходзілі з месца злачынства і ніхто (!) не заявіў аб убачаным у міліцыю. “Ребят” выпадкова злавілі пасьля забойства армянскага школьніка ў красавіку сёлета. Фашыстоўскі кашмар працягвае трыюмфальнае шэсьце па Расеі.

Янка Базыль