ДРЭННАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

18 траўня адбыўся яшчэ адзін акт нацыянальнай і дзяржаўнай здрады, зьдзейсьнены прамаскоўскім рэжымам, які зьнішчае Беларусь. У Маскве лукашысцкія прадстаўнікі дзяржкамітэту па маёмасьці РБ падпісалі дамову аб “продажы 50% акцыяў беларускай кампаніі “Белтрансгаза” расейскаму монстру “Газпрому”. Трэба зазначыць, што гэта яны маглі толькі паведаміць пра 50 адсоткаў, а на самай справе наша нацыянальная маёмасьць цалкам перайшла ў рукі расейскім імпэрыялістам. Пад пусты звон прамаскоўскай псэўдаапазыцыі (падрыхтоўка да “кангрэсу дэмсілаў”, галасаваньне за Мілінкевіча, які раптам перастаў быць “лідэрам апазыцыі” і ўзначаліў нейкую гарадзенскую структуру і г.д.) Расея захапіла яшчэ адну беларускую пазыцыю ў эканамічнай вайне супраць Беларусі.

Валеры Буйвал