ЗЬЯДНАНЬНЕ ДВУХ СТРУКТУР

18 траўня 2007 г. Гішпанская газэта “El Mundo” піша аб падпісаньні ў Маскве “Акта аб кананічных зносінах” Алексіям ІІ ад РПЦ і мітрапалітам Лаўрам Нью-Ёркскім ад замежнай РПЦ. Газэта нагадвае, што дзьве царкоўныя арганізацыі раздзяліліся ў 1927 г., калі маскоўская РПЦ дэкляравала лаяльнасьць савецкаму рэжыму. На цырымонію запрасілі Пуціна, які выказаў “удовлетвореніе”.

Наш камэнтар: Расейскае тэлебачаньне сфармулявала больш дакладна сэнс згаданага “акту”. У адпаведнасьці з ім цяпер белагвардзейская РПЦ будзе мець у структурах чырвонаармейскай РПЦ такія ж правы як РПЦ ва Украіне альбо ў Малдове. Альбо ў Беларусі — дадамо мы, ведаючы пры тым, чым займаецца ў нас гэтая “наша православная організація” (цытата з Лукашэнкі). Вось і завяршылася шматгадовая буйнамаштабная спэцапэрыцыя лубянскіх бацюшак па канчатковаму падпарадкаваньню эмігранцкай расейскай структуры. Пацешна было глядзець і слухаць, як “русскіе люді” у сутанах і з берлінскім, жэнэўскім і нью-ёркскім акцэнтам нахвальваюць “воссоедіненіе”, як яны кланяюцца перад лубянскім гномам (дагэтуль невядома, а ці хрышчаны ён? — пэўна што не). Гэбэ ў асобе свайго вышэйшага прадстаўніка “благословіл сліяніе”. Цяпер у Лубянкі адкрываецца яшчэ адзін абсалютна легальны канал агентурнай дзейнасьці за мяжой. Яшчэ раз і яшчэ адна расейская эліта паказала — ім усяроўна, няхай сам д'ябал “зьлівае цэрквы”, абы мацнела іхная імпэрыя. Ды толькі гэты гэбоўскі фінт прывядзе, безумоўна, да поўнага і канчатковага краху гэтак званага “русского православія” ва ўсім сьвеце.

Юрка Марозаў