ГЭБІЗМ Ў ЭЎРАЗЬВЯЗЕ
18 траўня 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” паведамляе з Баўгарыі. На наступным тыдні ва ўрадавай рэзыдэнцыі ў Сафіі маюць адбыцца ўрачыстасьці ў гонар 60-годдзя ўтварэньня службы зьнешняй выведкі камуністычнай Баўгарыі. Запрошаны дыпляматы з усяго сьвету. Курыруе імпрэзу прзыдэнт Баўгарыі Г. Парванаў (былы камуніст). Былы прэм'ер Костаў заявіў на гэта: “Гэта ёсьць спроба рэабілітаваць злачынны камуністычны рэжым”. Правая апазыцыя заявіла, што афіцыйныя ўгодкі сьведчаць пра сувязі Праванава з рэжымам Пуціна і спробай адбудаваць расейскую сфэру ўплываў.
Наш камэнтар: Вядома, што баўгарскія спэцслужбы (як і спэцслужбы ўсяго “сацыялістычнага лягеру”) актыўна выкарыстоўваліся КГБ СССР для правядзеньня падрыўных апэрацыяў, палітычных забойстваў і іншых злачынстваў. Вось якую краінку далучылі да Эўразьвязу мітусьлівыя брусэльскія начальнікі Эўропы. Віншуем іх з яшчэ адной праявай рэстаўрацыі злачыннага гэбізму ў эўраструктуры.
Валеры Буйвал