НЕПАД'ЁМНАЯ ТЭМА ДЛЯ ІНТЭЛЕКТУАЛАЎ
17 траўня 2007 г. Бэльгійская газэта “La Libre Belgique” друкуе анонс інтэрнэт-дыскусіі, якая разгорнецца ў бліжэйшыя дні на блогу “Bagdad Burning”. Дыскусію пад тытулам “Каму выгадна разбурэньне Ірака?” будуць весьці ірацкія інтэлектуалы і ангельскі журналіст, які працуе ў Дамаску. Іракцы распавядаюць, што да апошняй вайны ўсе ў Іраку жылі ў згодзе, нават ня ведалі, да якой канфэсіі належаць суседзі. Цяпер у краіне пануе міжканфэсійная нянавісьць, народ падзелены, ідзе вайна.
Наш камэнтар: У анонсе так і не прагучала банальная статыстыка наконт таго, каму аказалася выгадным разбурэньне Ірака. Інтэлектуалы і ангельскі арабіст чамусьці “забыліся” згадаць пра шалёныя нафтадаляры Масквы, пра цэнтры падрыхтоўкі тэрарыстаў, арганізаваныя КГБ па ўсім сьвеце, пра выгадную выключна для Расеі кан'юнктуру цэнаў на нафту на фоне разьбітай эканомікі Ірака. Інтэлектуалы, падобна, у чарговы раз будуць тэарэтызаваць пра тое, што ляжыць на паверхні: пра выканаўцаў у чалмах. Лубянскія товарішчі застануцца для іх па-за рамкамі тэмы. Досьвед паказвае, што з такім узроўнем нельга ліквідаваць зло.
Юрка Марозаў