“НОВУЮ ЭЎРОПУ” ПЛЯНУЮЦЬ БЯЗ БОГА

17 траўня 2007 г. Нідэрляндская газэта “Nederlands Dagblad” друкуе артыкул пад тытулам “Мэркэль: у канстытуцыі ня будзе “Бога”. Канцлерка Нямеччыны сустрэлася з 20 прадстаўнікамі рэлігійных канфэсіяў Эўропы, якія патрабавалі ўключыць ў тэкст “канстытуцыі Эўропы” згадку пра Бога і рэлігійныя карані эўрапейскай цывілізацыі і культуры. Немка патлумачыла ім, што яна і яе партыя — “за” гэта, але Нямеччына ўсяроўна будзе галасаваць супраць згадкі пра Бога і рэлігію ў Эўраканстытуцыі. Бо Францыя, Бэльгія і некаторыя іншыя краіны выступаюць супраць гэтага. Маўляў, у гэтым ёсьць дыскрымінацыя і супярэчаньне прынцыпу падзелу царквы і дзяржавы.

Наш камэнтар: Вось як, аказваецца: марксістаў і сатаністаў можна абразіць. І гэта кажа лідэрка хрысьціянскай (прынамсьці па назьве) партыі! Што ж тут зьдзіўляцца фальшывай ушчэнт палітыцы ФРГ, яе антынародным змовам і пактам з Крамлём, яе гансвікам. Гэта той самы нямецкі нячысьцік, у якога яшчэ Марцін Лютэр кідаў чарнілкай.

Валеры Буйвал