ЛЯВАЦКІ ПАЎТОР

16 траўня 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” паведамляе з Нямеччыны. У сувязі з падрыхтоўкай да правядзеньня ў нямецкім горадзе Хайлігэндам саміту “вялікай васьмёркі” (найбольш эканамічна разьвітых краінаў) у гэтай краіне разгарнулася мабілізацыя левых груповак. У шэрагу лягяроў, арганізаваных левымі, вядзецца падрыхтоўка 25 тысячаў “актывістаў”. Гэта розныя марксісты, трацкісты, анархісты, антыглабалісты. Яны друкуюць сваю літаратуру, вучацца прапагандзе і рыхтуюць “кактэйлі Молатава”. Паліцыя рыхтуецца да барацьбы з гэтай публікай. У нямецкім грамадзтве шырыцца страх, бо левыя ўсё больш пераймаюць ідэялёгію, лексіку і прыёмы тэрарыстычнай групоўкі “Фракцыя Чырвонай Арміі”, якая тэрарызавала Нямеччыну ў 1960-70-я гады.

Наш камэнтар: Яшчэ адзін прыклад безабароннасьці заходняй дэмакратыі перад агрэсіўнай пошасьцю. Нешта ня згадваюць немцы, што “чырвонаармейцаў” 1960-70-х гадоў арганізаваў, узброіў, аплаціў, прыкрываў КГБ СССР. А таксама што цяперашнія трацкісты-антыглабалісты валодаюць вялікімі грашыма, арганізацыйнымі структурамі, чырвонымі лідэрамі. Хто аплочвае іхную “рэвалюцыю”, якая дэстабілізуе заходнія грамадзтвы і наганяе страху на людзей? Зразумела, што задаваць гэтае пытаньне немцам зусім няёмка. Бо стане зразумелым, што пагромшчыкаў аплочваюць і рыхтуюць тыя ж самыя, што падпісалі з Мэркель Томскі пакт аб падзеле Эўропы на сфэры ўплыву, тыя ж, што абяцаюць вечна забясьпечваць Нямеччыну нафтай-газам. Але пра гэта ў Нямеччыне не чуваць аніводнага голасу, нават шэптам.

Юрка Марозаў