СПЫНІЦЬ ЗЛАЧЫННУЮ АСІМІЛЯЦЫЮ

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне на паседжаньні 13 траўня 2007 г. прыняў рашэньне аб давядзеньні да грамадзтва і чынавенства рэжыму інфармацыйнага матэрыялу “Асіміляцыя — злачынства супраць чалавецтва”.

У адпаведнасьці з гэтым рашэньнем 15 траўня матэрыял быў адасланы для публікацыі галоўным рэдактарам: газеты “Народнай Волі”, газэты “Звязда”, газэты “Советская Белоруссия”.

Матэрыял таксама адасланы шэрагу ўрадавых чыноўнікаў для азнаямленьня. Тэксты лістоў:

“Прэс-сакратару Прэмьер-міністра Рэспублікі Беларусь

Тімашэнка Александру Міхайлавічу

Дзейнічаючы ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і “Законам аб палітычных партыях”, дасылаю матэрыял “Асіміляцыя — злачынства супраць чалавецтва”. Прашу давесьці гэты матэрыял да ведама Прэмьер-міністра Рэспублікі Беларусь і членаў Ураду. Матэрыял у дадатку.

З павагай
Нам. старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
Сяргей Папкоў”

“Міністру інфармацыі Рэспублікі Беларусь
РУСАКЕВІЧУ Уладзімеру Васільевічу

Дзейнічаючы ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і “Законам аб палітычных партыях”, дасылаю для азнаямленьня актуальны для беларусаў матэрыял “Асіміляцыя — злачынства супраць чалавецтва”.

З павагай
Нам. старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
Сяргей Папкоў
15 траўня 2007 г.”

Падобныя лісты былі накіраваныя: Міністру замежных спраў Мартынаву С. М., Міністру культуры Матвейчуку У. Ф., Міністру адукацыі Радзькову А. М.

(Лісты накіраваныя электроннай поштай.)

Кожны беларус у адпаведнасьці з правам, якое замацавана Канстытуцыяй, можа зрабіць копію (ці некалькі) інфармацыйнага матэрыялу “Асіміляцыя — злачынства супраць чалавецтва” і праінфармаваць грамадзтва ў сваім рэгіёне.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

16 траўня 2007 г.