ВЫСТУП ПРЭМ'ЕРА ЭСТОНІІ УРМАСА ПАЭТА

15 траўня 2007 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” піша пра выступ прэм'ера Эстоніі Урмаса Паэта ў расейскай прэсе. Паэт заявіў, што “немагчыма вярнуць Эстонію ў арбіту ўплываў Расеі”. Эстонскі палітык пералічыў шэраг брутальных дзеяньняў Расеі, якая спрабуе прымусіць маленькую краіну да пакорлівасьці: спыненьне чыгуначнай сувязі па маршруце Пецярбург-Талін, байкот эстонскіх тавараў, пагромы ў Эстоніі. Паэт паведаміў таксама, што эстонскія спэцыялісты адкрылі, што некаторыя хакэрскія атакі на ўрадавыя эстонскія інтэрнэт-парталы былі арганізаванаы з адміністрацыі Пуціна. Прэм'ер нагадаў: “У 2005 г. расейскае МЗС агучыла дактрыну замежнай палітыкі, у якой адкрыта напісана, што ўсе постсавецкія краіны павінны быць у сфэры ўплываў Расеі. А прэзыдэнт Пуцін два гады таму назваў развал Савецкага Саюза найвялікшай геапалітычнай катастрофай ХХ стагоддзя”. Аднак, толькі 10% эстонскай прамысловасьці арыентаваны на Расею. Калі будзе працягвацца імпэрская палітыка, Эстонія проста вымушана будзе пераарыентаваць сваю прамысловасьць і гандаль на больш стабільныя краіны Заходняй Эўропы.

Наш камэнтар: Які яркі кантраст паміж упэўненай абаронай нацыянальных інтарэсаў эстонскім прэм'ерам і халуйскай вернасьцю імпэрыялістычнай Маскве ўсялякіх сідорскіх.

Юрка Марозаў