ВЫЗВАЛЕНЬНЕ АД ЧУЖОЙ БУТАФОРЫІ

11 траўня гарадзкая рада Львова прагаласавала за дэмантаж савецкіх помнікаў (з 56 зарэгістраваных дэпутатаў 50 прагаласавалі “за”). Ініцыятарамі рашэньня выступілі нацыяналісты з аб'яднаньня “Свабода”. У тэксьце рашэньня гаворыцца: “Выдаліць імпэрска-бальшавіцкія сымвалы, помнікі і назвы з горада. Ліквідаваць тапонімы ў гонар арганізатараў Галадамору 1932-33 гг. — Кірава, Арджанікідзэ і іншых”. Не выпадкова так надрываецца Масква на тэму дэмантажу савецкай бронзавай скульптуры ў Таліне. Вызваленьне ад манумэнтальных сымвалаў маскоўскага іга сьледам за эстонцамі працягнулі іншыя краіны і гарады. Народы разбураюць фальшывую ідэялягічную базу Імпэрыі Зла, якая марыць вярнуцца на свае былыя тэрыторыі.

Валеры Буйвал