“ПАЧУЎ ПАГРОЗЬЛІВЫ РЫК З МАСКВЫ”

11 траўня 2007 г. Гішпанская газэта “El Mundo” піша пра “палітычны крызіс ва Украіне”. Януковіч раптам адмовіўся выконваць нядаўнія дамоўленасьці з прэзыдэнтам Юшчанкам аб правядзеньні парляманцкіх выбараў і зьвярнуўся да Эўразьвязу і Масквы з заклікам выступіць пасярэднікамі ў канфлікце. Эўразьвяз адмовіўся, спаслаўшыся на ўнутраныя справы Украіны. А вось Масква заявіла, што возьмецца за справу “всей душой”.

Наш камэнтар: Як разумеем, “крызіс” ва Украіне толькі ў Януковіча і ягонай прамаскоўскай антыдзяржаўнай групоўкі. Кліент пайшоў на саступкі, убачыўшы правал сваёй парляманцкай правакацыі. Але тут жа пачуў пагрозьлівы рык з Масквы (якая хоча паўдзельнічаць у “пасрэдніцтве” ва ўкраінскіх справах). Што ж, паступова ўкраінцы зразумеюць, што такія, як Януковіч, супакойваюцца толькі за кратамі. Менавіта там іхнае месца за ўсю іхную антынародную дзейнасьць.

Валеры Буйвал