ТЭНДЭНЦЫЯ ЗЬНІШЧЭНЬНЯ

13 траўня 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” піша пра трагедыю хрысьціянаў у Пакістане. У горадзе Чарсада ўначы перад дамамі хрысьціянаў (500 семьяў) невядомыя пакінулі пісьмы з пагрозамі. Ім загадалі да 17 траўня перайсьці ў іслам. Забойствы людзей хрысьціянскай веры, падпалы і пагромы ў храмах — звычайная практыка ў азіяцкіх краінах.

Наш камэнтар: Усё гэта адбываецца на фоне колькаснага росту пакістанскіх “меншасьцяў” у Брытаніі і іншых краінах Заходняй Эўропы. Іх ніхто не чапае, імі кіруюць магутныя пакістанскія кланы. На іхных сходах гучаць патрабаваньні “зьнішчыць Захад”. Іхная моладзь актыўна ўдзельнічае ў тэрарыстычнай дзейнасьці. А брусэльскія палітыкі ўсё круцяць шарманку пра “шматрасавае грамадзства” і “правы чалавека”.

Юрка Марозаў