КАРУПЦЫЯ
9 траўня 2007 г. Румынская газэта “Adevarul” публікуе артыкул пад тытулам “Карупцыя ў Сафіі — гэта “балота, поўнае кракадзілаў”. Цытуецца ацэнка стану баўгарскіх уладаў, зробленая спэцдакладчыкам Эўрапарляманту па Баўгарыі Джофры ван Ордэнам. Ён папярэдзіў афіцыйную Сафію, што яна не павінна надта спадзявацца на Брусэль у залагоджваньні супэрскандалу з удзелам міністра эканомікі Аўчарава і начальніка службы пракурорскага дагляду Аляксандрава.
Наш камэнтар: Вядома, што спэцдакладчык Ван Ордэн сваечасова ўсё дакладаў Эўрапарляманту пра магутную карупцыю ў вышэйшых эшалёнах улады Баўгарыі (якія знаходзяцца пад поўным кантролем учорашніх камуністаў). А тыя ўсяроўна прынялі краіну ў Эўразьвяз. Што ж, нічога дзіўнага. Мабыць, дробныя сафійскія жулікі Аўчараў і Аляксандраў ня йдуць ні ў якое параўнаньне з брусэльскімі кітамі карупцыі. Дрыгва не баіцца балота.
Валеры Буйвал