“БАНГАЛЁР — СЬВЯТОЕ МЕСЦА”
Надаўна радыё Рацыя паведаміла: “Напярэдадні чарнобыльскай акцыі ў “апазыцыйных” колах разгарэліся спрэчкі адносна таго, ці варта весьці людзей на плошчу Бангалор. Арганізатары Шляху запэўнівалі, што калёны пойдуць да Чарнобыльскай каплічкі, а не ў парк Дружбы народаў. Але, да прыкладу, Аляксандар Мілінкевіч усё роўна адмовіўся ісьці далей за Акадэмію навук. На сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі яго за гэта моцна крытыкаваў “палітык” Юры Хадыка. Ён лічыць, што плошча Бангалор — сьвятое для беларусаў месца, бо там у 1942 годзе выбітны дзеяч Вацлаў Іваноўскі заклаў менскую балотную станцыю.”
Хадыка: “І калі Мілінкевіч кажа, што ён ня пойдзе, ну дык няхай ня ходзіць! Я адмыслова кажу гэта для журналістаў. Таму што, калі яны й надалей будуць маўчаць, то будуць падтрымліваць і ўмацоўваць ідэі расейскай шавіністычнай прапаганды. Вацлаў Іваноўскі ня вораг для Беларусі! Ён герой беларускага народу!”
Ух, якая дэмагогічка! Але ўсё шчырая праўда. Бо як даўно высьветліла НКВД, якраз у гэтым месцы і непадалёк яшчэ сюсяў сабака Ластоўскага, тут ён гаўкаў і магчыма нават закапаны (прабачце, пахаваны). Незабывайма таксама, што Індзіра Гандзі лепшы друг беларускага народа. Няхай жыве савецка-індыйская дружба на балоце Бангалёр сьвятым мейсцы індаеўрапейцаў, добэрман-пінчараў і ўсіх народаў!
Адам Мікша.
(Паводле матэрыяла А. Мінчонка; радыё Рацыя)