ПРЫСУД

1 траўня 2007 г. Аўстрыйская газэта “Die Presse” паведамляе пра прысуд пажыцьцёвага турэмнага зьнявольваньня, вынесены ў Лёндане пяцём “брытанцам пакістанскага паходжаньня”. Двое з гэтай групы былі апраўданы. Група рыхтавала бомбавыя тэракты ў Брытаніі, у выніку якіх павінны былі загінуць сотні людзей.

Наш камэнтар: Некаторыя заходнія газэты публікуюць гэтае паведамленьне пад тытулам “Пяцёра брытанцаў атрымалі прысуд...” Сапраўды, дэ юрэ няма ніякай розьніцы, у каго якое паходжаньне. З фотаздымкаў, апублікаваных у газэтах глядзяць змрочныя твары прадстаўнікоў абсалютна чужой Эўропе цывілізацыі. Але ў кішэнях у гэтых “іншапланецянаў” легальныя брытанскія пашпарты. Некаторыя зь іх нават ніколі не былі ў Пакістане, народжаныя і вырасьлі ў пакістанскіх паселішчах на тэрыторыі Брытаніі. З усяго пражываньня яны (і сотні тысячаў іншых чужынцаў) вынесьлі лютую нянавісьць да хрысьціянскай культуры, эўрапейскіх людзей, да краіны, дзе яны камфортна атабарыліся. Замыкаецца кола фальшыўкі пад назовам “шматрасавае грамадзтва”.

Валеры Буйвал