АХОЎНІЦКАЯ ЛІТАРАТУРА

28 красавіка 2007 г. Дацкая газэта “Berlingske Tidende” публікуе артыкул пра месца пісьменьнікаў у цяперашняй Расеі. Вядомы літаратар-дысідэнт савецкай эпохі Віктар Ерафееў сказаў дацкаму журналісту: “Сёньня пануе дзіўнае маўчаньне сярод пісьменьнікаў. Салжаніцын маўчыць, Аксёнаў маўчыць, ніхто больш не выказваецца пра палітыку”. Ерафееў пагаджаецца са скандальным пісьменьнікам Сарокіным, што цяперашняя Расея падобная на краіну царскіх часоў. Толькі паводле Ерафеева, яна падобная не на Расею Івана Жахлівага (як думае Сарокін), а на тое ж часоў Аляксандра ІІІ.

Наш камэнтар: Сапраўды, а чаму маўчыць расейская муза з гусіным пяром? Маўчаць карыфеі савецкага дысідэнцтва, маўчыць расперазаная моладзь? Ня верыцца, каб яны раптам набраліся страху (шэраг зь іх не баяліся гэбэ брэжнеўскіх і андропаўскіх часоў). Чаму раптам зьнямела гэтая “совесть русскіх людей”? Мяркуючы па Салжаніцыну і некаторым іншым, зразумела, што іх цалкам задавальняе палітыка сёньняшняй “партіі і правітельства, а так же славных органов госбезопастності”. Расейскія інтэлігенцкія эліты цалкам падтрымліваюць аднаўленьне крывавай маскоўскай імпэрыі рукамі лубянскіх апрычнікаў. Яны — за, яны не баяцца. Яны ніколі не падтрымаюць вызвольнае змаганьне беларускага і іншых народаў супраць іхняга роднага імпэрыялізму.

Юрка Марозаў