ПОСЬПЕХ ЧАЧЭНСКІХ ПАРТЫЗАНАЎ

29 красавіка 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” піша пра апошнюю пасьпяховую апэрацыю чачэнскіх партызанаў. У Шатойскім раёне Чачэніі патрыёты зьбілі сучасьнейшы расейскі вэрталёт МІ-8. Загінулі 18 расейскіх галаварэзаў з Растова: палкоўнікі, маёры і г.д.

Наш камэнтар: На працягу апошніх месяцаў расейская гэбельсаўшчына надрываецца ў намаганьнях прадставіць ваенны канфлікт у Чачэніі ў выглядзе “внутренней чеченской разборкі”, у якой ужо ня ўдзельнчаюць расейскія войскі. Тэлекамэры настойліва пазьбягаюць адлюстраваньня цемры расейскіх танкаў, самалётаў і галаварэзаў, якіх у Чачэніі засталіся дзесяткі тысячаў. Тэлекамэры паказваюць “презідента” Рамзана Кадырава, які завярае, што “всё под контролем”. А потым малады партызан бярэ ў рукі шайтан-трубу і пасылае да шайтана цэлую каманду ненавісных акупантаў. Фальшывая прапагандысцкая пустышка лопаецца, у Маскве лыпаюць вачыма і тлумачацца, што “ветер подул не туда, лопасті вінта зацепілісь за деревья, вертолёт сам упал...” Хаця ўжо зусім ня важна, што яны расказваюць.

Юрка Марозаў