ПАГРАЖАЮЦЬ
22 красавіка 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” піша пра пагрозы з Масквы ў бок Эстоніі. У сувязі з плянам выдаленьня з цэнтру Таліна скульптуры “советского воіна, который освободіл Эстонію от эстонцев” МЗС РФ пагражае Эстоніі ў адмысловай ноце “ускладненьнем адносінаў”.
Наш камэнтар: Днямі ў расейскіх СМІ прамільгнула паведамленьне пра тое, што ў прыгарадзе Масквы Хімках быў зьнесены помнік на магіле абаронцаў Масквы ў 1941 г. Парэшткі сямёх жаўнераў перанесьлі ў мясцовы морг. Тэрыторыя, дзе стаяў помнік, спатрэбілася нейкаму алігарху для будоўлі. У газэтах і вэтэранскіх арганізацыях трошкі пашумелі, але Крэмль ніякіх нотаў у Хімкі не пасылаў.
Валеры Буйвал