ШТОДЗЕНЬ РУСКАГА ФАШЫЗМУ
У Маскве 26 красавіка двое “русскіх ребят” накінуліся на чалавека “нярускай зьнешнасьці” і паранілі яго нажом. Каўказец пасьпеў заўважыць, у які трамвай селі бандыты і паведаміў у міліцыю. “Ребят” злавілі. На допыце ў міліцыі адзін з іх (улады пакуль не называюць іхныя сапраўдныя імёны) прызнаўся, што яны ўдваіх за апошнія месяцы забілі 22 чалавекі ў Маскве. Прычынай злачынстваў была нянавісьць да “нярускіх”: каўказцаў і іншых.
Юрка Марозаў