СЯБРЫ КХП — БНФ ПРАВЯЛІ МІТЫНГ-РЭКВІЕМ У КУРАПАТАХ

У Курапатах адбыўся мітынг-рэквіем памяці ахвяраў Чарнобылю, арганізаваны сябрамі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ.

Ля галоўнага курапацкага крыжа пад бел-чырвона-белымі сьцягамі сабраліся актывісты і прыхільнікі партыі. Быў зачытаны ліст ад старшыні КХП-БНФ Зянона Пазьняка. Выступіў намесьнік старшыні партыі Юрась Беленькі.

Напярэдадні сябры КХП-БНФ адмовіліся ад прапановы ўладаў далучыцца да “Чарнобыльскага Шляху” і прасілі права на шэсьце ад Купалаўскага сквэру да Кастрычніцкага пляцу.

(Інфармацыя паводле радыё Свабода)