Ў БРУСЭЛІ ПРАГАЛАСАВАЛІ
20 красавіка 2007 г. Латвійская газэта “Diena” піша, што міністры юстыцыі краінаў Эўразьвязу сабраліся ў Брусэлі і прагаласавалі за прыняцьце аблегчаных правілаў атрыманьня шангенскіх візаў грамадзянамі Расеі. З 1 чэрвеня сёлета расейцы будуць плаціць за візы ў Шангенскую зону 30 эўра. Значна спросьціцца працэдура афармленьня і скароціцца сьпіс даведак для расейскіх кліентаў. Студэнтам, журналістам, прадпрымальнікам і іншым будзе дадзена “зялёнае сьвятло”.
Наш камэнтар: Нагадаем, што беларусы будуць стаяць на ўзбочынах сваіх транзітных дарогаў і з зайздрасьцю глядзець, як у Эўропу едуць вясёлыя натоўпы расейскіх жулікаў, гэбістаў і іншых. І гэта ўсё адбываецца на фоне дэкляраванага Брусэлям і Мілінкевічам “збліжэньня Эўразьвязу з Беларусяй”. Зразумела, што яны мелі на ўвазе збліжэньне з антыбеларускім рэжымам і адначасовую яшчэ больш шчыльную ізаляцыю беларускага народу, нашых культурных людзей. Подлая палітыка.
Валеры Буйвал