ПРЭЗЭНТАЦЫЯ

Увага! 22 красавіка ў нядзелю:

У Грамадзкай залі Сабора сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Атлантык эвэню, 401) падчас сходу Нью Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца прэзэнтацыя кніг Зянона Пазьняка.

З 2000-га па 2006 гг. ім выдадзена шэсьць кніжак, але прэзэнтацыяў за мяжой аўтар не праводзіў. Ў лютым гэтага года вышаў чарговы зборнік вершаў і фатаграфіяў “ДАРОГА” (Выданьне: “Беларускія Ведамасьці”, Варшава і ТБК у Летуве, Вільня, 2007, 432 стар.: іл.), у мінулым годзе — паэма “Вялікае Княства”, у 2000 — зборнік вершаў і фатаграфіяў “Глёрыя Патрыя”. У гэты ж час выдадзеныя “Новае стагоддзе”, “Гутаркі з Антонам Шукелойцем”, “Беларуска-Расейская вайна”, “Прамаскоўскі рэжым” і інш.

Прэзэнтацыя пасьвечана ў асноўным двум апошнім выданьням “Дарога” і “Вялікае Княства”.

Арганізатар: Нью-Ёрскі Аддзел Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня.

Пачатак а 12-й гадзіне.

Зацемка: з кнігамі аўтара можна пазнаёміцца на Інтэрнэт-Старонцы http://www.zianonpazniak.de