НА МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ ЗАВЯЛІ СЁМУЮ КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ
Супраць баранавіцкага маладафронтаўца Яраслава Грышчэні распачатая крымінальная справа за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яраслаў стаў сёмым сябрам арганізацыі, на якога заводзяць такую справу.
Справы супраць Насты Палажанкі, Аляксея Янушэўскага, Барыса Гарэцкага й Зьмітра Хведарука знаходзяцца ў судзе Савецкага раёну Менску. Заведзеная справа й на Алега Корбана. Лідэр незарэгістраванага “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч адбывае пакараньне ў Шклоўскай турме.
Любоў Лунёва (радыё Свабода)