“НЕ АДКРУЦІЛІСЯ”

18 красавіка 2007 г. Нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung” паведамляе з Варшавы. Сталічны акружны суд распачынае працэс супраць генэрала Ярузэльскага і васьмі ягоных бліжэйшых паплечнікаў па ваеннаму становішчу, абвешчанаму імі ў 1981 г. (сярод іх генэрал Ч. Кішчак, начальнік ваеннай службы бясьпекі, і С. Каня, тадышні генсек кампартыі). Польскі Інстытут Нацыянальнай Памяці абвінавачвае былых бонзаў у “камуністычных злачынствах”, заяўляе, што суд ёсьць абавязкам перад нацыяй і ўсімі ахвярамі несправядлівасьці і прыніжэньня. Ахвярамі рэпрэсіяў камуністычнага рэжыму ў Польшчы падчас ваеннага становішча сталі дзесяткі людзей, 90 тысячаў патрыётаў былі арыштаваны.

Наш камэнтар: Не адкруціліся ад суда каты польскага народу, крывавыя паслугачы Масквы, якія душылі свой народ. Няма і ня будзе ім спакою. Цяперашняя (“демократіческая”) Масква адрэагавала на гэтыя падзеі надзвычай істэрычна. НТВ паказала сюжэт пра тое як у Варшаве перасьледуюць “добрых дедушек” за тое, што яны “стремілісь подавіть профсоюзный бунт в 1981 году”. Усё гэта названа “охотой на ведьм”. Якая знаёмая лексіка. Хвалююцца лубянскія начальнікі. Разумеюць, што пасьля бальшавіцкіх пэнсіянэраў польскае кіраўніцтва і грамадзтва могуць пачаць разгром цяперашняй прамаскоўскай агентуры ў Польшчы.

Валеры Буйвал