ЗВЫКЛЫ ВЫПАДАК
17 красавіка 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” публікуе чарговую гісторыю ў стылі “Бураціны ў краіне дурняў”. Стала вядома, што паліцэйскі патруль яшчэ ў сьнежні 2003 г. затрымаў у Мадрыдзе мараканца Джамала Ахмідана. Ён вельмі нэрваваўся, калі палісманы абшуквалі ягоную машыну. А калі яны знайшлі ў аўтамабіле некалькі вялікіх нажоў і адну тоўстую палку, то мараканец закрычаў, што яны прыстаюць да яго, бо расісты. Патруль засмуціўся і адпусьціў крыкуна пасьля ўплаты невялікага штрафу. Праз тры месяцы гэты Ахмідан выступіў адным з арганізатараў выбухаў у цягніках 11 сакавіка 2004 г. у Мадрыдзе (191 забіты, больш за 1800 параненых). Праз тры тыдні яго атачылі спэцчасткі ў прыгарадзе Мадрыда. “Антырасіст” падарваўся гранатай.
Наш камэнтар: Вось такі вам савецкі саюз на заходні манэр, анэкдоты пра чукчу і дзядзю Сцёпу-міліцыянта ў тым жа стылі. І трэба было гішпанцам на працягу 800 гадоў сярэднявечча весьці Рэканкісту — вызвольную вайну супраць арабскіх захопнікаў, каб вось так бяздарна сесьці ў лужыну з лібэральнымі “адкрытымі дзьвярыма” і сацыялістычным інтэрствам?
Валеры Буйвал