СТАНОВІШЧА НА ЎКРАІНЕ

13 красавіка 2007 г. Швайцарская газэта “La Presse” паведамляе з Украіны. Пасьля шэрагу дзён “супрацьстаяньня” прамаскоўскі прэм'ер Януковіч заявіў, што “гатовы да кампрамісу” і згодны ісьці на парляманцкія выбары, абвешчаныя прэзыдэнцкім указам.

Наш камэнтар: Засумавалі многія ў Расеі і на брусэльскім Захадзе. Падобна, што пшыкам заканчваецца выступ януковічцаў супраць прэзыдэнта Украіны. Ні да чаго не прывяло галёканьне з Масквы пра “грамадзянскую вайну і раскол Украіны”. У Кіеве махаюць неўкраінскімі сьцягамі некалькі тысячаў аматараў русскості ад крымінальніка Януковіча. Іх ахоўвае дысцыплінаваная ўкраінская міліцыя. А народ у прынцыпе не зьвяртае на іх увагі, працуе, займаецца штодзённымі справамі. Выконвае свае абавязкі ўкраінская ўлада. 13 красавіка прэзыдэнт Юшчанка адмяніў дэкрэт ураду Януковіча, які паспрабаваў заблакаваць фінансавыя сродкі на парляманцкія выбары. Імпэрская правакацыя правальваецца.

Валеры Буйвал