ФРАНЦЫЯ БЯРЭЦЦА ЗА РОЗУМ

14 красавіка 2007 г. Нідэрляндская газэта “De Telegraaf” цытуе Жана-Мары Лё Пэна, старшыню французкага Нацыянальнага Фронту, які актыўна выступае перад суайчыньнікамі на прэзыдэнцкай кампаніі. Лё Пэн гаворыць вельмі адназначна: “Франк — гэта валюта нацыі. Эўра — гэта валюта акупацыі. Францыя ў складзе Эўразьвязу ўжо не зьяўляецца гаспадаром сваёй тэрыторыі і валюты”.

Наш камэнтар: Такія прамовы выклікаюць люты страх бюракратаў у Брусэлі і паўсюль, дзе дзейнічаюць эўрачыноўнікі. Адышлі ў нябыт часы, калі эўрапрапаганда спрабавала выставіць Лё Пэна і нацыяналістаў шызікамі, дзівакамі, скандалістамі. Да голасу цьвярозых нацыянальных дзеячаў-патрыётаў ужо прыслухоўваюцца мільёны людзей па ўсёй Эўропе. Брусэль ня можа ўжо схаваць афіцыйную статыстыку, што 75% грэкаў рэзка незадаволены ўвядзеньнем эўра і адменай драхмы (якая служыла элінам тры тысячы гадоў!). Мільёны эўрапейцаў у іншых краінах бачаць, як брусэльская бюракратыя даводзіць да абсурду элемэнтарныя гаспадарчыя справы, якія шалёныя выдаткі выклікае кіраваньне з Брусэля. А што яшчэ будзе, калі раскрыецца таямніца карупцыйнай залежнасьці барозаў-салянаў-бэнітаў-продзяў ад гэбоўскай Масквы!

Юрка Марозаў