НАПЛАДЗІЛІ ШПІЁНАЎ
14 красавіка 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” камэнтуе выступ Беразоўскага ў Лёндане і публікацыі ў ангельскім друку аб лавінападобным росьце колькасьці расейскіх шпіёнаў у Брытаніі. Спэцы налічылі ў амбасадзе РФ у Лёндане 30 шпіёнаў, столькі ж, колькі іх было ў часы халоднай вайны.
Наш камэнтар: Ці ня позна спахапілася брытанскае грамадзтва? На тэрыторыі Вялікай Брытаніі атабарыліся сотні тысячаў расейскіх эканамічных і крымінальных злачынцаў, цэлыя батальёны лубянскай гвардыі пад розным прыкрыцьцём. Працэс “русіфікацыі” Брытанскіх выспаў адбываўся бесперапынна на працягу амаль дваццаці гадоў. Пры чым, ва ўсіх на вачах. Брытанскія банкі радваліся шалёнаму прытоку крывавых расейскіх капіталаў (не задумваючыся дзелы чаго яны “прытыкаюцца”). Дзяржадміністрацыя і гарадзкія ўлады білі ў ладкі, калі “солідные ребята і девчата” з Расеі выкуплялі палацы, фабрыкі, нерухомасьць і зямлю, не спрачаючыся аб коштах. Усім “было добра”. Але вось дыхнула холадам вайны. Устрывожыліся брытанцы. Нешта раней яны не трывожыліся, калі беларускія патрыёты папярэджвалі іх аб небясьпецы “адкрытых дзьвярэй” для маскоўскай публікі.
Юрка Марозаў