А ЯНЫ ЎСЁ “ЗЬДЗІЎЛЯЮЦЦА”

12 красавіка 2007 г. Латвійская газэта “Diena” паведамляе з Алжыру. У самым цэнтры сталіцы краіны адбыліся чатыры магутныя выбухі каля ўрадавых будынкаў і паліцэйскага ўпраўленьня. Забіта да 30 і паранена больш за 200 асобаў.

Наш камэнтар: Пра трагедыю 11 красавіка паведамляюць СМІ ўсяго сьвету. Дэманструюць інтэрнэтныя прызнаньні Аль-Каэды, якая бярэ на сябе адказнасьць за тэракты. СМІ аналізуюць тэндэнцыю: сымвалічнае супадзеньне лічбаў у датах тэрактаў — 11 верасьня ў ЗША, 11 сакавіка ў Гішпаніі. Прэм'ер краіны Бэлхадэм сумуе і зьдзіўляецца: “Чаму так? Алжырская ўлада нядаўна заявіла аб жаданьні пачаць перамовы і замірыцца з ісламскімі баевікамі”.

Няхай не зьдзіўляецца алжырскі прэм'ер і ніхто ў сьвеце. Лубянка праз сваіх падстаўных у чалмах зрабіла чарговы ўдар па чалавечай цывілізацыі і чалавечаму супрацоўніцтву. Алжыр зьяўляецца адным з буйнейшых у сьвеце экспарцёраў прыроднага газу. Дэстабілізаваць гэтую краіну — гэта значыць кінуць заходнія краіны ў абдымкі нафта-газавай Масквы. Крэмль-Лубянка нагадалі заходняму (а заадно і ўсходняму) сьвету, хто “в тайге хозяін”. Гэта ёсьць маскоўская помста за пабудову нафта- і газаправодаў у абыход тэрыторыі Расеі, а таксама агрэсіўная рэакцыя на пляны пашырэньня НАТО і пабудову антыракетнага (антырасейскага) шчыта ў Польшчы і Чэхіі. Чым больш крыві, чым больш страху — тым выгадней Імпэрыі Зла.

Юрка Марозаў