“СВОІ РЕБЯТА”

12 красавіка 2007 г. Румынская газэта “Adevarul” піша пра адбор баўгарскіх дэпутатаў, абраных у Эўрапарлямант. Днямі прынята рашэньне, што іхныя справы будзе правяраць не люстрацыйная камісія, а дзяржаўныя спэцслужбы.

Наш камэнтар: Справа ў тым, што амаль усе баўгарскія эўрадэпутаты — гэта былыя камуністы (цяперашнія сацыялісты), бо сацпартыя цяпер кіруе Баўгарыяй. Мы ўжо пісалі на старонцы pbpf.org пра псэўдалюстрацыю ў Баўгарыі, якую наладжваюць “над самымі сабой” былыя камуністы. Няма ніякай розьніцы — сацыялісты сядзяць і ў люстрацыйнай камісіі, і ў баўгарскіх спэцслужбах. Усяроўна ў Брусэль паедуць “своі ребята”. Вось такая новая краіна Эўразьвязу, такія яе прадстаўнікі. Хаця ў ружовым і карупцыйным цырку-шапіто ў Брусэлі новыя артысты зусім ня будуць выбівацца з масоўкі.

Валеры Буйвал