КАТАЛЁНІЯ ЗМАГАЕЦЦА З ПРАСТЫТУЦЫЯЙ
9 красавіка 2007 г. Нарвэжская газэта “Aftenposten” паведамляе пра аблаву ў каталёнскай правінцыі на поўнач ад Барсэлёны. Гішпанская паліцыя арыштавала 7 арганізатараў прастытуцыі. Аказалася, што кіруе міжнародным бізнэсам албанец, які мае двух агентаў у Пецярбурзе. Паліцыя па ўсёй Гішпаніі адлоўлівае жанчынаў, якіх гэты сіндыкат прывёз з Расеі. Спэцыялісты заяўляюць, што пасьля распаду СССР на Захад прыбыла паўмільёна расейскіх жанчын для заняткаў прастытуцыяй. З імі вялікая праблема і ў Нарвэгіі.
Наш камэнтар: Газэта, як часта бывае з заходнімі “спэцамі”, надта абагульняе. Так, журналіст піша, што пецярбургская агентура падманам заваблівала ў Гішпанію жанчын нібыта на легальную працу, а потым адбірала ў іх пашпарты і прымушала гандляваць сабой. Вядома, аднак, што дэмаралізацыя грамадзтва і галеча ў Расеі дасягнулі такіх катастрафічных памераў, што сотні тысячаў “русскіх красавіц” ня супраць падзарабіць на заходняй панэлі. Вядома таксама, якія “культурна-псіхалягічныя стэрэатыпы” культывуе афіцыйная расейская маскультура: пачварная эстрадная расейская папса, гнюсная бульварная літаратурка, рознага кшталту “рэаліці шоў” з-пад мутнай зоркі шалёнай Ксюшы Сабчак і шэрагу іншых “русскіх красавіц”. Увесь гэты сатанізм прэ ня толькі на Беларусь. “Самый чітаюшчій” охлас даецца ў знакі ўжо ўсёй Эўропе.
Юрка Марозаў