ГОЛАС СПРАВЯДЛІВАСЬЦІ

6 красавіка 2007 г. Славацкая газэта “Novy Cas” піша пра публікацыю новай кнігі Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI пад тытулам “Езус Назарэйскі”. У кнізе панціфік абвінавачвае высокаразьвітыя краіны ў тым, што яны бязбожна і неміласэрна рабуюць Афрыку і іншыя бедныя рэгіёны дзеля нажывы. Папу трывожыць адыход людзей і народаў ад Хрысьціянства, а таксама працэсы глабалізацыі, наркагандлю і пашырэньне сэкстурызму.

Наш камэнтар: Добра, што гучыць гэты голас. Спадзяемся, што многія пачуюць яго пасярод шабасу мільёнаў сытых, замазамілаваных і раўнадушных.

Валеры Буйвал