БЕЛАРУСКІ САМАЛЁТ У САМАЛІ ЗЬБІЛА МАСКВА?

Беларускае грамадзтва ня гледзячы на рэжымную хлусьню даведваецца ўсё больш дэталяў пра гібель нашых авіятараў і вайскоўцаў у Самалі. Стала вядома, што пасьля катастрофы першага нашага самалёта ў Магадзіша (на пачатку сакавіка) другі беларускі транспартны самалёт выляцеў у Магадзіша з Хартума, дзе экіпаж начаваў 22 сакавіка. У гатэлі нашы авіятары сустрэлі расейскіх “калегаў”. Тыя зьбіраліся ляцець у Маскву ў якасьці пасажыраў нейкім рэгулярным рэйсам праз колькі дзён. Прыязныя беларусы запрасілі іх ляцець зь імі: “толькі завітаем у Магадзіша, а потым курс на Менск, там і Масква недалёка”. Расейцы здалі свае авіяквіткі. Але ўначы ім патэлефанавала начальства і падказала ўзяць сваю браню назад і нікуды на беларускім самалёце не ляцець. Яны так зрабілі — і засталіся жывыя.

Рэжым хлусіў, што беларускі самалёт быў зьбіты пераноснай зэнітнай устаноўкай “з пляча” пры вылеце з аэрапорта Магадзіша. На самай справе самалёт атрымаў ракету на вышыні 2 тысячаў мэтраў. Пілёты да апошняга спрабавалі пасадзіць сьмяротна пашкоджаную машыну. Пашкоджанае крыло адвалілася ўжо пры пасадцы на зямлі. Менавіта таму адзін з пілётаў быў яшчэ жывы і ўстаў сярод абломкаў.

Пра ўсё гэта распавядаюць спэцыялісты, уражаныя блюзьнерскімі скокамі, якія антыбеларускі рэжым арганізаваў 25 сакавіка на тэрыторыі менскага сталічнага аэрапарта. Авіятары раптам ясна ўбачылі, што чалавечае жыцьцё нічога ня значыць для хунты. Яны кажуць таксама пра тое, што Масква актыўна пазбаўляецца ад сьведкаў і ўдзельнікаў шматгадовай акцыі пад назовам “беларускі калідор” (дастаўка расейскай зброі беларускімі транспартнымі самалётамі дыктатарскім рэжымам у розныя канцы сьвету). Нашых людзей забіваюць, бо яны “слішком много знают” пра справы крамлёўскай мафіі і яе агентуры ў РБ. Падобна, што маскоўцы вырашылі забіць усіх, хто абслугоўваў “калідор”. На працягу некалькіх дзён беларускія авіятары шмат што зразумелі. Шмат што зразумела і тая частка нашага грамадзтва, якая здольная думаць. А менавіта — справы з маскоўскімі бандытамі зайшлі надта далёка.

Янка Базыль