НОВАЯ СТАРОНКА ЎКРАІНЫ
Пасьля таго, як прэзыдэнт Украіны Юшчанка распусьціў Вярхоўную Раду ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй краіны, крамлёўцы 3 красавіка яшчэ лыпаюць вачыма і робяць нейкія нязьвязныя камэнтары-выступы. Адчуваецца, што за кулісамі яны кляпаюць нейкую “афіцыйную пазыцыю Крамля”. Мабыць, будуць навязвацца ў пасрэднікі паміж бакамі канфлікта ды палохаць крывёю і гвалтам. Тым часам адчуваецца, што Юшчанка зрабіў падрыхтаваны крок. На шумную мітусьню януковіцкіх міністраў грукнуў булавой аб стол міністар абароны Украіны Анатоль Грыцэнка: “Нацыянальная армія будзе выконваць загады толькі свайго галоўнакамандуючага — прэзыдэнта Украіны...” Пачуўшы гэта, па зале забегалі сацыялісты, залемантавалі, што нібыта ўжо выдаецца боекамплект танкавай дывізіі, якая дыслякуецца пад Кіевам. Па ўсім адчуваецца. што пачынаецца новая старонка ўкраінскай гісторыі
Валеры Буйвал