ВЕЛЬМІ ІСТОТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

4 красавіка 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” публікуе рэпартаж з Летувы пад тытулам “Растуць уплывы Расеі”. У Летуве працуе шэраг расейскамоўных радыё- і тэлепраграмаў. Расейскія тэлеканалы працуюць тут у асноўным па кабельных каналах. Днямі пачынаецца друкаваньне “Комсомольской правды”. Тое ж адбываецца ў Эстоніі і Латвіі. Летувіскі гісторык Альгірдас Якубчоніс кажа на гэта: “Расея ніколі ня вызваліць гэты рэгіён ад сваіх уплываў, прынамсьці ідэалягічных. Друкаваньне адной альбо некалькіх газэтаў для Расеі — гэта сьмешныя грошы”.

Наш камэнтар: Пад шырмай дэмакратыі ўсходняя дэспатычная імпэрыя ломіцца ў інфармацыйную прастору балтыйскіх краінаў. На жаль, палітычнае кіраўніцтва гэтых краінаў не супрацьдзейнічае належным чынам гэтай мутнай маскоўскай плыні. Маўчыць і большасьць грамадзтва, занятае штодзённымі справамі. Але з часам народы зразумеюць, што неабходна ставіць заслон перад маскоўскай гэбельсаўшчынай.

Юрка Марозаў