ШТО ЗАБІВАЕ БЕЛАРУСКУЮ НАЦЫЮ

Былая 10 мільённая нацыя адкінута ў паказчыкі 1970-тых гадоў. Накірунак сур'ёзны, і надзвычайна занепакойвае. Беларуская нацыя, чвэрць якой была трагічна сьцёрта хваляй Другой Сусьветнай вайны, зараз перажывае ўстойлівы заняпад. Адпаведна афіцыйнаму вэбсайту прэзідэнта Лукашэнка, Беларусь мае (-0,06)% прырост насельніцтва з натуральным прыростам насельніцтва ў (-51,5) тысячаў.

Агульны каэфіцэнт плоднасьці ў Беларусі вельмі нізкі — толькі 1.43 народжаных дзіця на адну жанчыну. У Беларусі 27.1% насельніцтва жыве па-за межамі беднасьці, лічба нават вышэйшая за расейскую (17.8%). Карціна нават яшчэ больш жахлівая, калі ўзгадаць, што страшэнна паменьшылася сярэдняя працягласьць жыцьця мужчынаў — 63,5 гадоў, у той час, калі сярэдняя працягласьць жыцьця жанчынаў застаецца 75 гадоў. Па крытэры сярэдняй працягласьці жыцьця мужчынаў Беларусь займе 120-ае месца ў сьвеце з 193-ох ацэненых краінаў, які перавышае ў суседніх Літве (68.94), Польшчы (70.3) і ў Кубе, якую часта ўжываюць як узор для параўнаньня (74.94), і меньшы на Ўкраіне (61.6), Малдове (61.12) і Расеі (60.55). Што б не было бачна са статыстычных дадзеных, трэба не забывацца як беларускія лічбы трапляюць у статыстычныя бюро. Беларускі ўрад сваёй нябачнай рукой уплывае на любую інфармацыю, што нараджаецца ў Беларусі ці сыходзіць з краіны. Таму, хто ведае, што насамрэч забівае беларускую нацыю, і якія сапраўдныя лічбы. Давайце самі высьвятлім.

Дыяграма 1: Дэмаграфія Беларусі (дэмаграфічныя дадзеныя зь кнігі сусьветных дадзеных CIA World Factbook)

1.Алкагалізм

Выява 1: Электарат падсілкоўваецца перад прэзідэнскімі выбарамі 2006 года (гэта выява — ласка Бі-Бі-Сі)

Алкагольная залежнасьць набывае рост у Беларусі. Ад часу распаду Саюза, калі Беларусь стала незалежнай краінай, да сёньняшнега дня спажываньне алкаголю ў Беларусі больш чым падвоілася. Таксама вырасла ўжываньне гарэлкі. Алкаголь адказны не толькі за больш высокую колькасьць выпадкаў с дачасным сьмяротным зыходам (алкагольнае атручваньне выклікае больш сьмяротных выпадкаў чым дарожна транспартныя здарэньні, 18 выпадкаў на 100,000 насельніцтва ў 1998 г.) і значнае памяньшэньне сярэдняй працягласьці жыцьця мужчынаў, але таксама і за значныя дзяржаўныя даходы. Паводле Міністэрства аховы здароўя, сёньня алкаголікаў і наркаманаў у Беларусі больш за 253,000, падвышэньне на 4.1% у параўнаньні з лічбамі за студзень 2005 года. Агульная лічба ўтрымлівае ў сабе больш за 169,000 мужчынаў-алкаголікаў, 6,000 жанчынаў, і 57,965 зарэгістраваных як наркатычна залежныя. Паводле галоўнага нарколяга Беларусі, Уладзімера Максімчука, толькі 22% жыхароў Беларусі вядуць “цьвярозае жыцьцё”, 42% пьюць час ад часу, 26% пьюць даволі часта, і 10% пьюць звыкла (Народная Воля).

Паводле нядаўняй публікацыі на Радыё Свабода беларускі сацыёляг Міхась Залескі, які сьпецыялізуецца ў праблемах злаўжываньня алкаголем, заявіў, што калі б прыбраць ўплыў алкаголю, то сярэдняя працягласьць жыцьця беларускіх мужчынаў павялічылася бы на 7 гадоў.

Грамадскі алкагольны псыхоз — гэта вынік “няздольнасьці Лукашэнкі адрэагаваць на гэтую праблему”. Алкаголь — лёгкая вадкасьць для чалавека, каб пазьбегнуць дэпрэсыі, няздольнасьці быць карміцелям сямьі, бясьсільля для таго, каб зьмяніць грамадства. Праблема больш відзявочная, калі ўсьвядоміш якая танная гарэлка ў Беларусі. Яна стала нават таннейшай чым за савецкія часы ў параўнаньні кошта алкаголя да памеру сярэдняга заробку. Больш таго, выпуск алкаголя ў Беларусі квітнее. У 2006 годзе Беларусь павысіла выпуск гарэлкі і лікёраў на 18.8% за тэрмін са студзеня да кастрычніка. Згубіць высокія даходы — не вырашэньне для ўрада. У краіне дыктатуры, наяўнасьць нядбайнага насельніцтва дае дыктатару надзейны электарат, які не ўзбунтуецца. Спроба накласьці абмежаваньні на вытворчасьць прывяде да падзеньня папулярнасьці Лукашэнка. Таму няма альтэрнатываў, каб кінуць піць.

2. Тытунь/Цыгарэты

Выява 2: Вулічная рэкляма цыгарэтаў у Менску, 2006 г. (www.data.minsk.by)

Зараз Беларусь — урадлівая глеба для вытворцаў тытуню і цыгарэтаў. У Беларусі ўстойлівы попыт на цыгарэты, колькасьць тых, што паляць цыгарэты павялічылася на 18% з 1993 да 1999. Больш таго сярэдняе спажываньне цыгарэтаў на дарослага ва ўзросьце ад 15 гадоў і вышэй павялічылася з 84 да 97 пачакаў. Паводле справаздачы па чалавечым разьвіцьці ў Беларусі за 2006 год, мяркуецца, што паляць 53% мужчынаў і 7% жанчынаў. Падлеткі паміж 16 і 20 гадамі паляць: 30% хлопцаў і 4% дзяўчат. Мяркуецца, што тыя, што паляць марнуюць на цыгарэты 37% свайго месячнага даходу. З вельмі малымі падаткамі на цыгарэты, другое месца ў Эўропе пасьля Расеі, Беларусь прыхільвае сваё насельніцтва паліць.

3. Наркотыкі

Ў адрозьненьне ад алкагалізму ці паленьня цыгарэтаў, ўжываньне беларускім грамадствам наркотыкаў — з'ява адносна новая. Хаця і новая, але гэта тэндэнцыя набывае ўстойлівую папулярнасьць, асабліва сярод маладых людзей. Хаця на сёньня ў Беларусі налічваецца 4,000 афіцыйна зарэгістраваных людзей у клініках для наркаманаў, насамрэч, паводле Міністэрства Аховы Здароўя, найбольш набліжаная лічба ў 10-15 разоў большая за афіцыйны паказчык. Сярэдні ўзрост наркаманаў — 15–25 гадоў, каэфіцыент даступнасьці наркотыкаў — 50%. Беларускі складаюць 18.4% ад агульнай лічбы, палова мае крымінальнае мінулае, 70% — беспрацоўныя, і 75% ня маюць сямьі. І лічба людзей у Беларусі, якія гатовыя плаціць ад $80 да $120 за 1 грам наркотыка, расьце. Урад, відаць, заўважыў гэты накірунак і адказаў будаўніцтвам новай лячэбнай установы на 20 чалавек з наркатычнай залежнасьцю, дзе працуюць нізкааплатныя сьпецыялісты, што працуюць у асноўным з-за адданасьці.

Іншы кут праблемы — зручнае геаграфічнае месца Беларусі для перамяшчэньня і распаўсюджваньня наркотыкаў. Беларусь ляжыць на перасячэньні шляхоў пастаўкі наркотыкаў з Расеі, Афганістана і Таджыкістана ў Эўропу, бо мае вельмі ўразьлівыя межы з-за недахопу спэцыяльнага тэхнічнага абсталяваньня для выяўленьня і ідэнтыфікацыі наркотыкаў.

4. Хваробы

Галоўная прычына сьмерці ў Беларусі — хваробы сістэмы крывезвароту, якія налічваюць 53% ад агульнай лічбы сьмярцей, рак (14%) і няшчасныя выпадкі, атручваньні і траўмы (12%). Большасьць выпадкаў раку, уключаючы і рэзкі пад'ём раку шчытавіцы ў дзяцей, выкліканыя благім навакольным асяродзьдзем ці высокай радыяцыяй з-за Чарнобыльскай аварыі. Алкагольнае атручваньне — на жудасным пад'ёме.

СНІД / ВІЧ інфекцыя пануе сярод 0.3% людзей (адпаведна справаздачы па чалавечым разьвіцьці за 2006 год), у асноўным сярод 15-29 гадовых падлеткаў і моладзі, што маюць наркптычную залежнасьць. Моладзь складае 74.9% усіх выпадкаў СНІД / ВІЧ. Адпаведна сёньня з СНІД / ВІЧ інфекцыяй жывуць 15,000 беларусаў. Напрацягу толькі 10 месяцаў 2006 года, 628 людзей былі дыагназаваны як ВІЧ інфіцырваны. Таксама, адпаведна Сумеснай Праграме Аб'еднаных Нацый па СНІД / ВІЧ, па стане на Лістапад 2006, было зарэгістравана 919 сьмяротных выпадкаў у Беларусі сярод ВІЧ інфіцырваных людзей, зь якіх 74.5% былі наркаманамі.

5. Самагубствы

Узровень самагубстваў — адзін з паказчыкаў сацыяльнага здароўя. Наколькі беларускае грамадства здаровае?

Паводле Сусьветнай Арганізацыі Аховы Здароўя, Беларусь займае трэцьцяе месца ў сьвеце па ўзроўню самагубстваў і мае ўзроўні 63.3 выпадка самагубстваў сярод мужчынаў і 10.3 выпадка самагубстваў сярод жанчынаў на 100,000 людзей. Апярэджваюць Літва, якая займае першае месца па ўзроўню самагубстваў 74.3 і 13.9 на 100,000 людзей на год для жанчын і мужчанаў адпаведна, і Расея, якая другая ў сьпісе з 69.3 і 11.9 выпадкаў самагубстваў для жанчын і мужчанаў адпаведна. Беларусь робіцца краінай, у якой небяспечна жыць. Неспрыяльная дэмаграфічная сітуацыя, што характарызуецца павелічэньнем узроўню сьмяротнасьці, павелічэньнем ужываньня алкаголю і наркотыкаў, што непасрэдна дадаюць да павышэньня лічбы выпадкаў самагубстваў. Больш таго, медыкі занепакоеныя тым, што 2/3 самагубстваў учыненыя людзьмі, што мелі праблемы злоўжываньня алкаголю.

6. Іміграцыя

Нейкім чынам Беларусь, здаецца, адпужвае сваіх жыхароў. Таленавітыя, адукаваныя жыхары лахі пад пахі пакідаюць краіну ў пошуках лепшага дома. Што іх прымушае так рабіць? Чаму людзі пакідаюць сваю радзіму і едуць жыць у замежныя краіны?

Відавочна, толькі ў 2003 годзе 1,860 беларусаў былі афіцыйна прынатыя ў ЗША як эмігранты. Агульная ацэнка беларускіх эмігрантаў у ЗША — паміж 650,000 і 750,000, паводле электроннай энцыкляпедыі Вікпедыя (Wikipedia). Маладыя беларусы з радыкальнымі ідэямі свабоды, любоўю да Радзімы не маюць аніякага іншага выбару, акрамя толькі пакінуць Беларусь у пошуках палітычнага прытулку недзе за мяжой. Сотні інтэлектуалаў пакідаюць краіну, пазьбягаюць цямніцу разумовых пакутаў. Як вынік, паводле справаздачы па чалавечым разьвіцьці ў Беларусі за 2006, Беларусь па стане на 2005 год парадзіла 1,000 людзей з палітычным прытулкам і 9,000 уцекачоў, што баяцца вяртацца жыць у сваю краіну. Чаму заставацца і баяцца казаць і слухаць праўду, ужываць наркотыкі, піць, катчаць жыцьцё самагубствам? Чаму паміраць моўчкі, калі ў грамадстве няма аніякай прыкметы на зьмены?

Калі я праводзіла сваё дасьледваньне, то сутыкнулася з асабіста абразлівым і зьневажальным выказваньнем адной спадарыні з Латвіі, якая адкрыта заяўляе, што “Беларусь — гаўністае места для жыцьця”. Калі Беларусь далучылася да ліку “гаўністых” краінаў для жыцьця? Як гэта “гаўністасьць” праяўляецца?

Сярод 70 краінаў сьвету, што кіруюцца дыктатарамі, якія былі ацэненыя амерыканскім часопісам Парэйд (Parade magazine), Аляксандр Лукашэнка заняў 14ае месца сярод дыктатараў у 2007 годзе са сваім сябрам Уладзімерам Пуціным на ганаровым 20-ым месцы. Нішто не зроблена, каб адрадзіць нацыю, падняць яе дух. Грамадства пастаўлена на калені. Яно зьнішчаецца знутры бязьлітасным кіраўніком, які ставіць пад пытаньне існаваньне і гістарычнае паходжаньне Беларусі, які перавярнуў краіну ў “гаўністую”.

Нацыя пастаўлена на калені не толькі натуральнымі прычынамі, але і ўмелымі маніпуляцыямі чалавечым жыцьцём. Нішто ў Беларусі не пазьбягае вачэй Аляксандра Лукашэнкі, якія ўсё бачаць. Ці ён сапраўды ня бачыць, што адбываецца з народам? Ён, як ніхто іншы, ведае як гуляцца чалавечым жыцьцём, ведае як даваць “уяўнае шчасьце” людзём. Вось чаму ў Беларусі ёсьць ўсё для разбурэньня чалавечай душы і розума. Іранічна, але як людзі могуць прымаць і падтрымліваць сваё ўласнае катаваньне, свой духоўны заняпад? Як цяжка падпарадкаваць і кіраваць такой нацыяй? Беларусы самі ня хочуць зьменаў. Яны зь лішкам самазадаволіліся алкаголем, цыгарэтамі і наркотыкамі. Той, хто не згодны з правіламі гульні — ці пакінь, ці проста памры. Кожны робіць свой асабісты выбар.

Вольга Берасьцейская

(belmov.org)