РАСЕЮ “СПАСАЮТ ОТ ІНОРОДЦЕВ”

2 красаваіка 2007 г. Нідэрляндская газэта “De Telegraaf” піша пра дзяржаўную забарону замежным грамадзянам гандляваць на тэрыторыі Расеі з 1 красавіка сёлета. Газэта з гатоўнасьцю паўтарае афіцыйную аргумэнтацыю расейскіх “рэфарматараў”. Маўляў, на гэтай глебе былі этнічныя сутыкненьні, большасьць расейцаў падтрымліваюць такое рашэньне. Замежнікі кантралююць рынкі. Толькі ў Маскве іх 20 тысячаў.

Наш камэнтар: Толькі аднаго не пазначыла нідэрляндская газэта: а менавіта таго, што ў дэмакратычнай краіне ўлады не маглі б зрабіць такой забароны для легальных замежных гандляроў, якія плацяць падаткі. Не паведамляюць таксама амстэрдамскія русісты аб тым, што адбывалася на рынках па ўсёй Расеі 1 красавіка. Расейскія тэлеканалы паказалі тысячы зачыненых павільёнаў і шапікаў па ўсёй імпэрыі. Расейцы (нібыта задаволеныя, паводле афіцыёзу) ледзь ня плачуць перад тэлекамэрамі і лемантуюць, што цяпер ім трэба купляць усё неабходнае ў (чыста расейскіх) дарагіх крамах. Кітайцы, каўказцы, узбэкі з першага дня дысцыплінавана зачынілі свае латкі, і ў Расеі пачалася чарговая сацыяльная калі не катастрофа, то аварыя — усё спынілася.

Разумныя людзі папярэджвалі, што акрамя маразму і чарговага вітка карупцыі, гэтая крамлёўская “рэформа” нічога ня дасьць. Мы ўжо ведаем, што расейцы ня здольныя будаваць сваю Маскву, зьбіраць сьмецьце ў сваіх гарадах — тут паўсюль працуюць рабы-гастарбайтэры. Што ж, сьвет пераканаецца, што “самый чітаюшчій народ” ня можа так сама забясьпечыць сябе штодзённымі таварамі і харчам. Дорага абыйдзецца маскоўцам нянавісьць да іншых народаў і надзьмутае імпэрскае чванства ўнівэрсальных няўмекаў.

Юрка Марозаў