УЗДЫМ ШПІЁНСКАЙ АКТЫЎНАСЬЦІ

1 красавіка 2007 г. Дацкая газэта “Information” паведамляе з Вашынгтона. Кіраўнік службы контрвыведкі ЗША Джоэл Брэнэр заявіў, што расейскія шпіёны сёньня дзейнічаюць так жа актыўна, як савецкія шпіёны падчас “халоднай вайны”. Амэрыканскае кіраўніцтва назірае з непакоем за ростам расейскай шпіёнскай актыўнасьці. Расьце таксама напружанасьць паміж урадамі ў Вашынгтоне і Маскве.

Наш камэнтар: Мы ўпэўненыя, што амэрыканскія службы ня толькі назіраюць, але і дзейнічаюць у гэтай сітуацыі. На працягу двух дзесяцігоддзяў пасьля пачатку гарбачоўскай “перастройкі” Масква аднавіла структуры сваёй агентуры ва ўсім сьвеце. Пад пустое і наіўнае гаварэньне аб “дэмакратызацыі” Расеі Захад ўвесь час здаваў адну пазыцыю за адной. І вось падобна, што менавіта кіраўніцтва ЗША першым пачынае дзейнічаць супраць лубянскага спрута, які ўжо нарабіў столькі зла чалавецтву. Крывадушная спроба заходнікаў залагодзіць Маскву саступкамі, камплімэнтамі і грашамі правалілася. Масква разумее толькі сілу.

Юрка Марозаў