ЗАБОЙСТВЫ Ў МАСКВЕ

29 сакавіка ў Маскве быў забіты чарговы дворнік. Пры чым, “почырк” забойства той жа, што і ў серыі іншых забойстваў прыбіральшчыкаў у горадзе “подмосковных вечеров”: больш за 20 нажавых удараў. Усе забітыя прыехалі ў Маскву з постсавецкіх краінаў Цэнтральнай Азіі. Яны гатовыя працаваць на гэтых пасадах за любыя грошы, бо дома разбураная эканоміка. Але нават пракуратура ўжо ня можа схаваць факту, што гэта не выпадковыя расправы, а дзейнасьць мафійных груповак, якія дзеляць паміж сабой сфэры ўплываў і азіяцкіх рабоў. Раней “органы” доўга адмахваліся ад адэкватных высноваў, нават ня зводзілі злачынствы ў розных раёнах Масквы ў адну справу. Цяпер прыйдзецца прынамсьці зрабіць выгляд, што яны займаюцца рассьледваньнем чарговай жудаснай тэндэнцыі ў цэнтры сваёй імпэрыі. “Московскій люд” да таго апусьціўся, што ня здольны ўжо прыбіраць за сабой сьмецьце (такім быў і рымскі охлас, які лайдачыў і ганарыўся сваёй імпэрыяй). Нават малапрэстыжовая справа ачысткі гарадзкой тэрыторыі ад бруду зрабілася ў гэтым Вавілёне матар'ялам і арэнай крымінальнай дзейнасьці і мафійнай вайны.

Юрка Марозаў