АЗІЯ — ЭЎРОПА
1 красавіка 2007 г. Польская газэта “Zycie Warszawy” піша пра візыт прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага ў Азэрбайджан. Падчас наведваньня нафтавых палёў каля Баку Качыньскі выказаў упэўненасьць, што 11-12 траўня сёлета ў Варшаве пройдзе форум з удзелам ктраўнікоў краінаў Цэнтральнай Эўропы і Азіі. На форуме будзе разгледжана пытаньне гандлю нафтай і газам. Форум усяроўна адбудзецца, калі на яго не прыедзе казахскі прэзыдэнт Назарбаеў, якога Качыньскі запрасіў падчас візыту ў Казахстане.
Наш камэнтар: Зразумела, што Расею на форум не запрашаюць. Памятаем таксама, як умее лавіраваць Назарбаеў (ён апошні з рэспубліканскіх савецкіх генсекаў трымаўся за СССР і перабег у незалежныя прэзыдэнты апошнім). Калі стане відавочным, што Цэнтральная Эўропа салідарна дамаўляецца з Цэнтральнай Азіяй аб энэргапастаўках у абыход расейскай манаполіі, то Назарбаеў зноў перабяжыць. Народы вызваляюццa ад наркатычнай залежнасьці ад маскоўскіх нафт-газавых баронаў. Імпэрыю Зла ажно трасцы бяруць ад “такого нахальства”. Польскае кіраўніцтва першым з эўрапейцаў ня толькі зразумела, што энэргетычная залежнасьць ад Крамля азначае таксама й палітычную залежнасьць. Яно пачало дзейнічаць на карысьць свайго народу.
Валеры Буйвал